Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Беларуси выявили новый вариант коронавируса — XEC
  2. Онколог рассказал, к «атаке» какого типа рака готовятся беларусские медики. Одна из причин связана с питанием
  3. «Зачастую приходится работать и по субботам». Роман Протасевич рассказал, сколько он зарабатывает на заводе
  4. В публичном пространстве «всплыл» один из бывших премьеров Беларуси. Чем он сейчас занимается?
  5. Российская армия возобновила наступление на долго бездействующем участке фронта — вот где и с какой целью
  6. Хорошие новости. Популярная у беларусов визовая страна упростила правила подачи на шенген
  7. Если вы удаляете Telegram так, то подставляете себя. Рассказываем
  8. Карупцыя і дзіцячыя крамы ў гонар Пуціна. Беларус наведаў папулярны сярод расіян курорт у Азіі — вось яго ўражанні
  9. Уханьский хет-трик. Арина Соболенко выиграла турнир в Китае, победив в финале олимпийскую чемпионку
  10. Более полувека назад в Андах разбился самолет. Часть людей выжила, но вскоре им пришлось столкнуться с ужасающим выбором — вот каким
  11. Такого дорогого доллара еще не было: каких курсов теперь ждать? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Гамяльчанка пяць гадоў здымала парнаграфічныя ролікі з удзелам сваіх дзяцей дзеля заробку ў інтэрнэце і здабыла на гэтым дзясяткі тысяч рублёў, расказаў «Гомельскім ведамасцям» начальнік першага следчага аддзялення Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Віктар Сецкі. Дзяцей жанчына запалохвала, а муж быў не ў курсе яе дзейнасці.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Ibrahem Bana
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Ibrahem Bana

Пяць гадоў 36-гадовая маці прымушала сына і дачку ўдзельнічаць у парнаграфічных сесіях для замежнікаў, піша выданне. За гэты час на продажы порна яна зарабіла звыш 47 тысяч рублёў. Фота і відэа ад яе атрымлівалі больш чым 300 кліентаў у розных краінах. Жанчына пайшла на злачынства, даведаўшыся, што пікантныя сцэны з дзецьмі аплачваюцца ўтрая даражэй.

«Было высветлена, што жыхарка Гомеля з 2018-га да 2023 года на розных сайтах знаёмілася з мужчынамі не толькі з Беларусі, але і з розных краін, актыўна перапісвалася з імі ў месэнджарах і ў сацсетцы „ВКонтакте“, за ўзнагароджанне здымаючы і перасылаючы ім фота і відэа парнаграфічнага зместу, у далейшым — з удзелам сваіх дзяцей», — расказаў следчы.

Жанчына ў тым ліку праводзіла анлайн-трансляцыі.

«Бацька не ведаў пра гэтую злачынную дзейнасць маці, якая ўсяляк запалохвала дзяцей, калі яны адмаўляліся дапамагаць ёй у такім зараблянні. Жанчына пагражала, што яны застануцца без грошай, што пазбавяцца мабільных тэлефонаў і не пойдуць гуляць. Часам маці не размаўляла з дзецьмі некалькі дзён», — паведаміў Сецкі.

У выніку гамяльчанку абвінавацілі па пяці артыкулах КК:

  • ч. 1 арт. 169 (Распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту);
  • ч. 3 арт. 343−1 (Выкарыстанне заведама малагадовага для вырабу парнаграфічных матэрыялаў з яго выявай);
  • ч. 3 арт. 167 (Іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелага, з пагрозай прымянення гвалту, з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелага, учыненыя ў дачыненні да заведама малагадовага, у тым ліку паўторна);
  • ч. 2 арт. 343 (Выраб з мэтай распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў);
  • ч. 2 арт. 343 (Выраб і захоўванне з мэтай распаўсюду, распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, учыненыя з карыслівых меркаванняў).

Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзеная пракурору Гомеля для скіравання ў суд.