Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Члены ЦИК, судьи, директора заводов и семь компаний. Евросоюз расширил санкции против Беларуси
  2. Избить, пытать, убить. Почему среди беларусских силовиков так много людей с садистскими наклонностями — разбираемся
  3. Сёлета беларускія ВНУ закрылі 45 спецыяльнасцяў. Міністр адукацыі патлумачыў чаму
  4. С 1 мая некоторые бюджетники получат прибавку к зарплате
  5. Politico: Трамп отдал Путину семь ключевых козырей на переговорах по Украине
  6. Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца. Улады агучылі маштабы праблемы (але ёсць умоўна пазітыўная навіна па Мінску)
  7. Россия требует от США снятия санкций в обмен на перемирие в Черном море, но рискует столкнуться с серьезным препятствием — эксперты
  8. Улады ўвялі чарговыя змяненні для рынку працы — падрабязнасці
  9. У ГУБАЗіК назвалі памер хабару, які далі першаму намесніку начальніка БЧ
  10. «Любімец публікі клоўн Шурык». Гэтая культавая сатырычная газета з 90-х высмейвала і ўладу, і апазіцыю — расказваем яе гісторыю
  11. Стала вядома, што кладуць у пакеты з дзяржсімволікай, якія ўручаюць у Беларусі ўкраінскім палонным падчас абмену
  12. Первый пошел. Один из мобильных операторов объявил о запуске бюджетного тарифного плана — он оказался дешевле, чем обещали чиновники
  13. Женщине, которая во время выступления Луганского театра в Беларусской госфилармонии прокричала «Слава Украине», дали 20 суток
  14. Рэгіёны працягваюць павышаць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце
  15. В Минске «посыпалась» крупная IT-компания. Показываем, как пропаганда нахваливала ее проект (доходило до абсурда)
  16. Прарасійскую актывістку Бондараву арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйным артыкуле
  17. «Хотят взбудоражить население». Лукашенко заговорил о печатном станке
Читать по-русски


/

Беларусі навязваюць субкультуру чайлдфры, і таму моладзі трэба «своечасова растлумачыць, што жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць», заявіла кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна расказала, што ў традыцыях славян — мець вялікія сем'і, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.

Обсуждалась демографической ситуации экспертно-консультативным советом при президиуме Совета Республики, 18 марта 2025. Фото: пресс-служба Совета Республики
Абмеркаванне дэмаграфічнай сітуацыі экспертна-кансультацыйным саветам пры прэзідыуме Савета Рэспублікі, 18 сакавіка 2025. Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі

«Адным з выклікаў, якія навязваюцца нам звонку, з’яўляецца навамодная субкультура „чайлдфры“, сутнасць якой — у свядомым нежаданні нараджаць і выхоўваць дзяцей. Як кажа наш прэзідэнт, парадыгму такога мыслення трэба мяняць. Ёсць рэчы, якія маладыя людзі проста не могуць зразумець з прычыны свайго ўзросту. Але мы, старэйшае пакаленне, можам і павінныя своечасова растлумачыць, што жыццёвы поспех і досвед бессэнсоўныя, калі іх няма каму перадаць», — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе словаў, «любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай і культурнай прасторы недапушчальная». А ад уладаў патрабуюцца новыя рашэнні, скіраваныя на «стабілізацыю і паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, павышэнне нараджальнасці, умацаванне інстытуту сям'і і шлюбу».

«У нашых традыцыях, славян, — гэта вялікія сем'і, гэта сем'і з дзецьмі, гэта мама-тата, якія выхоўваюць сваіх дзяцей у традыцыях, якія ёсць на нашай беларускай зямлі», — заявіла Качанава.

Яна лічыць, што на нараджэнне дзяцей у Беларусі ўплываюць больш не матэрыяльныя стымулы, а ўсё «ідзе з сям'і». Таму трэба з дзяцінства прышчапляць дзіцяці, «наколькі каштоўна сёння мець вялікую сям’ю».

Нагадаем, барацьба ўладаў з чайлдфры ідзе не першы год. Так, яшчэ ў 2023 годзе тэматычныя супольнасці ў сацсетках былі првзнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Падставай стала «распальванне варожасці да дзіцячага насельніцтва».

Пры гэтым інфармацыю па нараджальнасці і смяротнасці Белстат апошні раз абнаўляў у траўні 2020 года. З таго часу арганізацыя перастала публікаваць гэтыя звесткі (і не толькі іх).

Апошні «Дэмаграфічны штогоднік» ведамства выпусціла па выніках 2019 года. Пасля гэтага Белстат спраўна абнаўляў інфармацыю пра насельніцтва Беларусі ў цэлым, выпускаў штогадовыя зборнікі з мноствам паказчыкаў. Але пра колькасць народжаных і памерлых там не паведамлялі, як не публікавалі і паказчыкаў міграцыі.

Чытайце таксама