Вяртанне на зямлю касманаўтаў Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай і Лорал О’Хара на караблі «Саюз МС-24» перанеслі на 6 красавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба «Раскосмасу».

Дзяржкамісія пацвердзіла рашэнне пра запуск карабля «Саюз МС-24» 23 сакавіка. Старт прызначаны на 15.36 паводле мінскага часу. Карабель з Алегам Навіцкім, Марынай Васілеўскай і Трэйсі Дайсан дабярэцца да Міжнароднай касмічнай станцыі паводле двухсутачнай схемы збліжэння. Стыкоўка пілатаванага карабля чакаецца 25 сакавіка ў 18.10 паводле мінскага часу.
Першапачаткова меркавалася, што экіпаж вернецца на зямлю 2 красавіка, але праз перанос старту з тэхнічных прычын было вырашана ссунуць і тэрміны вяртання касманаўтаў на зямлю.
Нагадаем, старт экіпажа карабля «Саюз МС-25» з першай беларускай касманаўткай на борце быў прызначаны на 21 сакавіка. Пуск мусілі ажыццявіць у 16.21, аднак у апошні момант яго адмянілі. Як тлумачыў Юрый Барысаў, прычынай адмены пуску стала «прасадка напружання хімічнай крыніцы току».
Чытайце таксама