Гераіня баевіка. Стралок, якая ўзяла срэбра на Алімпіядзе і стала мемным персанажам, страціла прытомнасць на прэс-канферэнцыі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Паўднёвакарэйская спартоўка Кім Е Чы страціла прытомнасць на радзіме, паведамляе Reuters.

Южнокорейская спортсменка Ким Е Чи во время соревнований по стрельбе из пневматического пистолета на Олимпийских играх в Париже, Франция, 28 июля 2024 года. Фото: Reuters
Паўднёвакарэйская спартоўка Кім Е Чы падчас спаборніцтваў у стральбе з пнеўматычнага пісталета на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, Францыя, 28 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Інцыдэнт адбыўся ў Імсілі ў Паўднёвай Карэі. Там праходзіла прэс-канферэнцыя, прысвечаная Алімпіядзе. 31-гадовая Кім Е Чы ў Парыжы заваявала срэбны медаль у стральбе з пнеўматычнага пісталета на дыстанцыі дзесяць метраў.

Відаць, спартоўка страціла прытомнасць ад стрэсу і знясілення. Пазней стала вядома, што яна ачуняла і знаходзіцца ў бальніцы, дзе будзе аднаўляцца пасля таго, што здарылася.

Кім Е Чы атрымала шырокую вядомасць у сацыяльных сетках дзякуючы свайму вобразу. Прычым галоўным аб’ектам захаплення стала нават не алімпійскі выступ спартоўкі, а відэа, знятае падчас спаборніцтваў у траўні гэтага года. Тады Кім Е Чы пабіла сусветны рэкорд у стральбе з пнеўматычнага пісталета на 25 метраў.

Карыстальнікі сацсетак захапляліся яе стрыманымі паводзінамі і экіпіроўкай: акулярамі для стральбы а-ля Тэрмінатар і спартовым касцюмам. Прадстаўніца Паўднёвай Карэі нагадвала персанажа з баевіка. І нават на новы рэкорд яна адрэагавала з абсалютнай абыякавасцю. Відэа сабрала мільёны праглядаў.

На Кім Е Чы звярнуў увагу і заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск: «Яна мусіць зняцца ў баявіку. Граць не трэба!»