Дырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Моўная разнастайнасць «адлюстроўвае найбольш важныя аб’екты ў жыцці таго ці іншага этнаса», адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы (адзначаецца ў свеце 21 лютага), паведамляе «Позірк».

Іллюстрацыйнае фота. Фота: TUT.BY
Іллюстрацыйнае фота. Фота: TUT.BY

«Напрыклад, у мове эскімосаў, паўночнага народа, дзясяткі назваў ільду, у ірландцаў дзясяткі назваў ветру, паколькі яны маракі, ну, а мы ўсё-такі людзі на балоце, і таму ў нас дзясяткі і нават сотні назваў балотаў», — сказаў ён.

Яшчэ адным «паказальнікам ідэнтычнасці» навукоўца назваў фразеалогію. На яго думку, аналізуючы яе, можна зразумець, напрыклад, адносіны той ці іншай нацыі да працы («Выходзь на поле з касой, дык будзеш з ядой») ці да грошай («Дзе грошы гавораць, там праўда маўчыць»).