Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Літва ўзмацніла кантроль для тых, хто заязджае з Беларусі. Аднак затрымак падчас праходжання мяжы пакуль не назіраецца, расказалі сэрвісу па продажы білетаў на аўтобусы і маршруткі «Атлас» кіроўцы.

Автобус в пропускном пункте "Брест" на беларусско-польской границе. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: sputnik.by
Аўтобус у прапускным пункце «Брэст» на беларуска-польскай мяжы. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: sputnik.by

У сваім тэлеграм-канале «Атлас» піша, што ім «паступаюць паведамленні пра тое, што Літва ўзмацніла кантроль для тых, хто заязджае з Беларусі». У цэнтры ўвагі — забароненыя да ўвозу тавары. Сярод іх ёсць і прадукты харчавання: мясная і малочная прадукцыя, яйкі, арэхі і прысмакі, якія раней былі папулярным сувенірам.

«Так, правяраюць сур’ёзна, можна нават сказаць, жорстка „трасуць“ багаж пасажыраў», — расказваюць «Атласу» кіроўцы міжнародных аўтобусаў кампаній-партнёраў.

Пры гэтым узмоцненыя праверкі пакуль на час праходжання мяжы не паўплывалі, спазненняў не фіксуецца. Паводле звестак «Атласа», беларуска-літоўскую мяжу аўтобус «у сярэднім праходзіць за 2−3 гадзіны».

«Большасць пасажыраў дасведчаныя. Ведаюць, што лепш за ўсё нічога з сабой не браць. Таму, нягледзячы на жорсткія праверкі, усё адбываецца досыць хутка», — пацвердзілі кіроўцы, але адзначаюць, што «калі хаця б у аднаго з пасажыраў знойдуць забароненае, на мяжы затрымаюцца ўсе», а парушальніка яшчэ і аштрафуюць.